30 December 2013

Тры навагоднія шапкі / 3 New Year hats

У 2013 годзе мела шчасце пазнаёміцца з яшчэ адным дзіцячым фатографам з г. Ліда Ірынай Івуць. Для навагодняга праэкту былі мною звязаны 3 шапачкі - снегавічок, калпачок і елачны шарык.


30 November 2013

Мой першы майстар-класс / My first master-class

Я ступіла на новы этап у рукадзельным майстэрству - правяла свой першы МК! Не, ну, і вучыла, і МК праводзіла і раней, але гэта былі мае знаёмыя рукадзельніцы і на маёй тэрыторыі. А тут... Ага, было страшна. Але ў выніку ўсё выйшла выдатна! Зараз аб усім па-парадку...
Антыкафэ "Жывы час", якое зусім нядаўна адчынілася ў нашым горадзе, запрасіла мяне на правядзенне МК на рукадзельную тэматыку. Былі выбраны мая любімая мадэль сняжынкі і елачка, якая адначасова і простая сама па сабе, але і навучае прыбаўкам і ўбаўкам, калі хто не ўмее. Сабралося нас усяго 12 чалавек - цёплая і ўтульная кампанія, некаторыя з дзяўчат ужо ўмелі выдатна вязаць, іншыя ж не маглі прачытаць нават простую схему. Вынікам нашай сустрэчы паслужыла не толькі кампанія рознакаліберных сняжынак і  елачак, але і новыя ўменні і навыкі, якія набылі маладыя вязальшчыцы - больш за ўсё я радавалася таму факту, што змагла растлумачыць важнасць умення разумець вязальныя схемы.

23 November 2013

Вязаная гаржэтка / knitted scarf

Для сваёй мамы, якой, магчыма, ніколі ў жыцці нічога не вязала (ну, не цэніць яна вязанне і сама ніколі не вязала), вырашыла ўсёт-кі адарыць яе нечым самаробным. І, як не дзіўна, ёй спадабаўся мой шалік, бо, па маёй традыцыі, я чалавек практычны: вось і ў гэтый гаржэтцы зліліся цеплыня ад шаліку і ўпрыгожванне ад перламутравых нітак благароднага тону. Ну, а кветачка-брошка выдатна завершыла камплект.

Мама адразу апранула падарунак і з гонарам распавядала ўсім, што гэта яе дачка такое сама зрабіла! Ах ты божа ж мой, дачакалася я за 29-гадовы вопыт вязання прызнання ад яе )))))))

Ніткі "Камтэкс" SELENA 180г/100м, тонкая воўна 35%, п/э 35%, акрыл 30%.

16 November 2013

Мужчынскі шалік / men's scarf

Класічная мадэль мужчынскага шаліку з двухбаковым узорам. Дастаткова доўгі і вельмі цёплы, воўна 100%, але вельмі мяккая, вельмі рэкамендую! ("Камтэкс" - "Аргенцінская воўна" 100г/200м)


20 October 2013

Для любімага фатографа / for a favorite photographer

Для самага-самага любімага фатографа Вольгі Гарчычка ў сувязі з нараджэннем у яе другой дачушкі мае для іх падарункі: для фотасэсій і звычайнага жыцця (так-так, гэта я пра кароны для ўсёй сям’і)!

Усё разам.
Пад катам дэталі:

22 September 2013

Бірузовая ільняная торба / Turquoise linen bag

Падарунак на Народзіны для маёй сястры, у яе любімых бірузовых танах.

Асабіста я такія адценні блакітнага на дух не пераношу, і магу нават прытомнасць згубіць, на яго гледзячы, што са мной ледзь не здарылася, пакуль я была ў вязальным працэсе. А вось сястра, толькі кінуўшы вока на торбу, усклікнула: "О, гэта ж арызонская мята!" (ці якая там) і дужа абрадавалася практычнаму падарунку пад свой гардэроб, ды яшчэ і біжутэрыі ў камплект.

Падкладку сястра-партніха прапанавала зробіць самой.

Ніткі - 100% лён "Камтэкс", вязала ў 2 ніці. Пайшло роўна 300 г. Замаўляла сабе нешта адно са спісу ў зямельна-тэракотава-балотных танах, а прыйшло гэта (( Зараз у роздумах, што б для сябе прыдумаць, каб з колерам не прамахнуцца. На вязанае валянне гляджу ))

13 September 2013

Вязаны палантын / knitted newborn wrap

Лёгкі, як летні ветрык, цёплы, як, маміны абдымкі...
Палантын для фотасэсій у гарадзенскага фатографа Вольгі Гарчычкі. Уяўляе сабой шалік, прыкладным памерам 100*50 см, якім вельмі зручна абгортываць дзіцятка.

У камплект  можа ісці шапачка і мінімалістычная кветачка.

06 August 2013

Падарожжа і вязанне / hike and knitting

Мы з мужам аддаем перавагу актыўнаму адпачынку, прысвечанаму, як правіла, нацыянальна-гістарычнаму характару - па загадзя спланаванаму маршруту, перачытаўшы навуковую літаратуру мы наведваем старыя сядзібы, могілкі, парки, палацы. Нават першы раз паехаўшы з мужам на Крым, я ні разу не трапіла на пляж і ні разу не акунулася ў мора.

У гэтым годзе мы кампаніяй з 4-х чалавек шукалі цікавыя для нас гістарычныя куточкі на шляху ад Ваўкавыску да Свіслачы, што ў Гарадзенскай вобласці. А якім чынам усе гэтыя мае апісанні датычацца да рукадзельнага блогу?! А толькі тым, што за сваё кароткае падарожжа я паспела звязаць 2 пары пінетак - я даставала свае спіцы на кожным прывале!

Ну вось  - мужчыны, якія дома ступаюць на кухню толькі дзеля спажывання жонкай прыгатаванага, у лесе бяруць гэтую справу ў свае рукі, і як тут не расслабіцца і не павязаць?!

13 July 2013

Бірузовы купальнік, вязаны кручком / Crochet turquoise swimsuit

Каб па выпадковаму збегу абставін тыдзень назад я не затрымалася на вакзале станцыі слаўнага гораду Барысава на 3 гадзіны, і па той жа выпадковасці не мела запаснога варыянту вязання (першы варыянт пакажу праз тыдзень), то вязаўся б гэты купальнік мо і 2 гады, а мо і ніколі б не скончыўся. А так - роўна 12 месяцаў. Перавязваўся несканчаемую колькасць разоў.

Купальнік для вельмі добрай сяброўцы Наташы, яна сама выбірала колер і прапанавала металічную ўстаўку з бірузой са свайго старога камплекту біжутэрыі. Калі праца нарэшце была скончаная і адфатаграфавана, я засталася задаволеная сваёй такой пакутніцкай працай.

Паедуць яны, Наташа з бірузой, у Барселону. А сяброўка ж халастая, трэба ёй мужа гэтым купальнікам наваражыць!!! Можа хоць у гэтым годзе фота з мора дачакаюся, бо мой леташні чорны, што ездзіў у Чарнагорыю, так і не паказаўся на пляжу.


16 April 2013

Пакунак / pack

Сёння пакажу упакоўку для сваіх прац - мяшэчкі, візітоўкі і цэтлікі. Ільняныя зялёныя мяшэчкі рознага памеру нашыла ўжо даўно. А вось візітоўкі і цэтлікі ў мяне з’явіліся толькі што - гэта быў падарунак для мяне на Народзіны ад выдавецкага дому "Молпрэс", у якім працуе мой сябра. Усё ў адным стылі - пад блог, і цяпер я такая шчаслівая )))))))


11 April 2013

Зімні камплект з пампонамі / winter complete with pompons

Паспела!!! Паспела зімні камплект з шапкі, шаліка і рукавічак, вязаны на заказ, скончыць і ўручыць падчас зімняга надвор’я. Снег у нас яшчэ ляжыць, можна і паваляцца ў ім, і нават перыядычна пасыпае ім. Магчыма, на гэтым тыдні ўжо пачнецца сапраўдныя цёплая вясна. Але калі зіма вырашыць затрымацца яшчэ натрошачку (што мяне не можа не радаваць, але не трэба ў мяне за гэта кідаць камяні - ну, зімняя я дама, што тут зробіш), так вось калі мая варажба падзейнічае і надалей, то ўладарніца камплекту зможа яго адразу ж і выгуляць.

Ніткі Felice "Wool" 80% воўна + 20% акрыл (Турцыя) 100г/300м, вязала ў 2 ніці. Ніткі вельмі мяккія і цёплыя, пры вязанні ніякага намёку на сінтэтыку, так што і насіцца будзе добра. Ідэя камплекту з "Дропсу", шапка "Робін", але вязаны ў адваротным парадку.

Вялікі дзякуй мадэлі-суседцы, да натуральных рыжых валосоў якой так добра пасаваў камплект ))


Пад катам шмат фота ))

26 March 2013

Тры пытанні да майстрыхі / 3 questions to craftswomen


                  
Гуляе па Інтэрнэце зараз гульня такая. Можна яе назваць і лістом шчасця, і сектай, і пірамідай, і ўзнагародай. Ні ў чым з вышэй пералічанага ніколі не ўдзельнічала - не маё; але атрымаўшы запрашэнне ад Людмілы, шчыра ўзрадавалася. Тым больш, што ўжо даўно выношваю ў галаве іншы праэкт, таксама падгледжаны ў блогах - "100 фактаў пра сябе". Ужо падбіраю фота і тэмы, спадзяюся да канца году паспець.

Вось арыгінальны малюнак заснавальніцы гульні. Я сябе атаясамляю з сучаснасцю, таму замяніла.
Пытанні ад Людмілы:

1. Что вас подтолкнуло к созданию блога?
2. Покупаете ли вы товары ручной работы? Если да, то где?
3. Самый любимый рукодельный материал (пряжа, ткань, кожа, металл, шерсть, стекло....)?


 Цікава?

24 March 2013

Пінеткі ў букетах / baby's bootees in bouquets

Каб не гэты заказ ад атэлье аўтарскай фларыстыкі ARTIFLORI, ніколі б сама не здагадался так выкарыстоўваць свае пінетачкі. Ва ўсім, што мяне акаляе, паважаю прастату і лаканічнасць формы і колеру. Вельмі прыемна сустракаць аднадумцаў у наш час, калі стракатасць і надмернасць выклікае больш пазітыўных эмоцый і рэзанансу сярод гледачоў. Ну, ладна...

Усе фота прадстаўлены салонам - адчуйце асалоду ад прагляду. Перайдзіце па спасылцы і атрымайце эстэтычнае задавальненне ад кампазіцый і букетаў.

17 March 2013

Вязаныя гальштукі / crochet bow-tie

Апошні піск моды для стылёвых мужчын і жанчын.
Моднs аксэсуар - вязаны гальштук-матылёк.
І не імітацыя, а сапраўдны, завязваецца ))

Фота заказчыцы

Вязала на заказ шмат, з розных нітак і ўзораў. Усе сфатаграфаваць не ўдалось, але пад катам усё-роўна шмат фота )


10 February 2013

Шапачкі з кветкамі для малышкі / Hats with flowers for baby

Шапачкі для маленькай дзяўчынкі Эвелінкі для фотасесіі ў Вольгі Гарчычкі.Каралавая звязана з "Ліліі" Сямёнаўскай у 4 ніці, крыжападобны наборны край - у 12 (вельмі спадабаўся, буду часцей выкарыстоўваць!). Кветкі зменныя, на магнітах.

Белая трошкі на выраст, на дыяметр 42 см. Кветка вывязана па спіралі, наступным разам буду яшчэ шчыльней абароты выкладаць. Мадэль мне спадабалася - не заезжаная, можа і сабе паспею да вясны )) Ніткі - "Вясенняя" Пехорка.



27 January 2013

Шапка і снуд з тоўстых нітак / hat & cowl of thick yarn

Ніткі ALIZE Big Bang - самыя тоўстыя, з якімі я працавала, і, здаецца, і самыя тоўстыя фабрычныя на сённяшні дзень, іх усяго 22 м на 100 г! Арыгінальнае пляценне ланцужком і пераходы колераў пры вязанні набываюць магічны выгляд, пры якім немагчыма распазнаць узор. Вязала спіцамі №20, кручком №15.

  Калі зацікавіла  - унізе шмат фота ))

23 January 2013

Плед з пампоннай пражы і кокан / babys blanket from pompon yarn & pod

Самы мяккі плед - для самых маленькіх мякенькіх салодкіх дзетак )) Прыгожа выглядаюць абодва яго бакі - як з пампонамі, так і з касічкамі.

Вязаць яго было поўнай асалодай, асабліва калі ён стаў вялікім, і ўвесь гэты пух ляжаў на маіх каленях, складаючы канкурэнцыю сыну і котцы. Ніткі - ALIZE "Marifetli", на памер 110*130 пайшло 6 маткоў і палову "Джынса" на абвязку. Каралеўскі колер ідэальна падыходзіць і дзяўчынкам, і хлопчыкам. Кокан махеравы, мякенькі-мякенькі, выдатны атрыбут для фотасесіі.

Гэтае фота Вольгі Гарчычкі стала фотаздымкам дня на сайце дзіцячых фатографаў  infano.com.ua.
Пад катам шмат яе прыгожых фота

07 January 2013

Першы выйгрыш - Францішак для Францішка / My first win - Francišak for Francišak

Першы дзень 2013 года ў нашай сям’і быў адзначаны вельмі радасным і такім чаканым падарункам - я першы раз у жыцці выйграла рукадзельны падарунак-цукерачку! Думаю, тут спрацавала магія імёнаў - гэты мядзведзік носіць такое ж імя, як і мой сын, яны абодва Францішкі!

З творчасцю Юліі Прашковіч я ўжо была знаёмая праз сваіх блогерскіх сябровак. Юля шые і валяе зверанят і аксэсуары. Нядаўна яна праводзіла розыгрыш - разыгрывала свайго мядзведзіка Францішка. Мой сын, які з мяккімі цацкамі як сапраўдны мужчына не гуляе ніяк, на свайго цёзку адрэагаваў на дзіва радасна. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што да сустрэчы з гэтым мілым, мяккім і разумным, ён бачыў Францішкаў толькі старых, афіцыйных, ды яшчэ і памерлых. Так што - зламалі стэрэатып )) У сына нават з’явіўся рытуальны танец пад назвай "Мы выйгралі мядзведзіка", які нам прыйшлося цэлымі днямі вытанцоўваць, толькі не пытайце, як ))))

Пад катам - як мы пасылку атрымоўвалі і пазіравалі