28 February 2015

Вярнулася!!! Запрашаю на гарбату!

Я вярнулася да цябе, маё блогаўскае жыццё і абяцаю больш не пакідаць цябе, бложык, так на доўга больш ніколі! B маіх чытачоў, якія, спадзяюся, вярнуцца да мяне,  а калі і не - то буду пісаць для сябе ))

У маім жыцці быў цяжкі перыяд, і натхненне з уседлівасю таксама мяне пакінулі. А бягучы год будзе не лягчэйшым... І я адчула, што мне няма куды перанакіраваць думкі, адцягнуць увагу. Таму зараз я ўзяла сябе ў рукі, а дакладней - нагадала рукам іх першае прызначэнне ў маім жыцці - і накірую сваю волю на ...

Яшчэ не ведаю... І вязаць хочацца, і скура, СКУРА, да якой я іду-іду.... і ніяк на вазьму яе ў ахапку. А яшчэ я стала вандроўнічаць, а справаздач пакуль нідзе не пісала. Так што будзе чым развеяць публіку )) Для інтрыгі толькі паведамлю, што была ў Індыі, і гэта было не ГОА, а Пенджаб - штат сікхаў.

А пакуль запрашаю на гарбату!

Посуд звязаны даўным-даўно для Вольгі Гарчычка, якая не толькі дзіцячы фатограф, але і выдатны кулінар!

Унізе яшчэ фоткі ))