22 February 2014

Мая зімняя шапка з хвастом / My winter hat with tail

Так як зараз у мяне рукадзельны крызіс, то пакажу хаця б сваю зімнюю шапку.

Вязала яе год 10 назад па часопісе "Журнал мод. Шапочки на любой сезон" № 440, спецвыпуск. Часопіс гэты знаходзіцца і зараз у маёй хатняй бібліятэцы, мадэлі вельмі ўдалыя, яшчэ што-небудзь свяжу абавязкова. Яшчэ адной вясенняй з гэтага нумару пахвастаюся пазней.

Некалькі разоў мяне прасілі яе паўтарыць на заказ, але я не пагадзілася, і нават не казала, адкуль брала мадэль, бо баялася сустрэць клонаў ))))))) І ўсе кампліменты было толькі мае! 

Я яе абажаю!