22 September 2013

Бірузовая ільняная торба / Turquoise linen bag

Падарунак на Народзіны для маёй сястры, у яе любімых бірузовых танах.

Асабіста я такія адценні блакітнага на дух не пераношу, і магу нават прытомнасць згубіць, на яго гледзячы, што са мной ледзь не здарылася, пакуль я была ў вязальным працэсе. А вось сястра, толькі кінуўшы вока на торбу, усклікнула: "О, гэта ж арызонская мята!" (ці якая там) і дужа абрадавалася практычнаму падарунку пад свой гардэроб, ды яшчэ і біжутэрыі ў камплект.

Падкладку сястра-партніха прапанавала зробіць самой.

Ніткі - 100% лён "Камтэкс", вязала ў 2 ніці. Пайшло роўна 300 г. Замаўляла сабе нешта адно са спісу ў зямельна-тэракотава-балотных танах, а прыйшло гэта (( Зараз у роздумах, што б для сябе прыдумаць, каб з колерам не прамахнуцца. На вязанае валянне гляджу ))

13 September 2013

Вязаны палантын / knitted newborn wrap

Лёгкі, як летні ветрык, цёплы, як, маміны абдымкі...
Палантын для фотасэсій у гарадзенскага фатографа Вольгі Гарчычкі. Уяўляе сабой шалік, прыкладным памерам 100*50 см, якім вельмі зручна абгортываць дзіцятка.

У камплект  можа ісці шапачка і мінімалістычная кветачка.