11 April 2013

Зімні камплект з пампонамі / winter complete with pompons

Паспела!!! Паспела зімні камплект з шапкі, шаліка і рукавічак, вязаны на заказ, скончыць і ўручыць падчас зімняга надвор’я. Снег у нас яшчэ ляжыць, можна і паваляцца ў ім, і нават перыядычна пасыпае ім. Магчыма, на гэтым тыдні ўжо пачнецца сапраўдныя цёплая вясна. Але калі зіма вырашыць затрымацца яшчэ натрошачку (што мяне не можа не радаваць, але не трэба ў мяне за гэта кідаць камяні - ну, зімняя я дама, што тут зробіш), так вось калі мая варажба падзейнічае і надалей, то ўладарніца камплекту зможа яго адразу ж і выгуляць.

Ніткі Felice "Wool" 80% воўна + 20% акрыл (Турцыя) 100г/300м, вязала ў 2 ніці. Ніткі вельмі мяккія і цёплыя, пры вязанні ніякага намёку на сінтэтыку, так што і насіцца будзе добра. Ідэя камплекту з "Дропсу", шапка "Робін", але вязаны ў адваротным парадку.

Вялікі дзякуй мадэлі-суседцы, да натуральных рыжых валосоў якой так добра пасаваў камплект ))


Пад катам шмат фота ))







14 comments:

  1. Ооо, какой шикарный комплект!!! Исполнение просто очень, ну очень аккуратное. Цвет хороший. Мне все понравилось.

    ReplyDelete
  2. Мне очень понравилось!!!

    ReplyDelete
  3. ого! Так акуратна, густоўна і ўтульна!
    А каму зімы хочацца, хай едзе ў Варкуту))) Нам нінада)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Маша! Вось туды мяне яшчэ ніхто не адсылаў ))))))) Мая зверхмара - Антарктыда )

      Delete
  4. Комплектик чудесный и оригинальный! Супер!

    ReplyDelete
  5. чудесный комплект!!!

    ReplyDelete
  6. Очень хороший оттенок серого и цвет волос соседки бесподобен Наташа, модель шапочки красивенная!

    ReplyDelete
  7. Очень необычный и яркий комплект! Его хозяйка незамеченной не останется точно!

    ReplyDelete
  8. Наташ, комплект очень уютный, цвет сдержанный, а помпоны придают ему игривость)

    ReplyDelete
  9. Дзякуй вам усім, мае даражэнькія! Ацэнка ўсіх вас вельмі важна для мяне )) Я і сама засталася вельмі-вельмі задаволена працай )) Шапачку такую спачатку сабе хацела.

    ReplyDelete
  10. Замечательный и игривый комплект получился! А себе можешь еще связать - зима (надеюсь))) не скоро!

    ReplyDelete
  11. З маімі тэмпамі вязаць для сябе - зіма прыйдзе хутчэй ))

    ReplyDelete
  12. Красивый комплект! С таким холода не страшны))

    ReplyDelete