27 January 2013

Шапка і снуд з тоўстых нітак / hat & cowl of thick yarn

Ніткі ALIZE Big Bang - самыя тоўстыя, з якімі я працавала, і, здаецца, і самыя тоўстыя фабрычныя на сённяшні дзень, іх усяго 22 м на 100 г! Арыгінальнае пляценне ланцужком і пераходы колераў пры вязанні набываюць магічны выгляд, пры якім немагчыма распазнаць узор. Вязала спіцамі №20, кручком №15.

  Калі зацікавіла  - унізе шмат фота ))

23 January 2013

Плед з пампоннай пражы і кокан / babys blanket from pompon yarn & pod

Самы мяккі плед - для самых маленькіх мякенькіх салодкіх дзетак )) Прыгожа выглядаюць абодва яго бакі - як з пампонамі, так і з касічкамі.

Вязаць яго было поўнай асалодай, асабліва калі ён стаў вялікім, і ўвесь гэты пух ляжаў на маіх каленях, складаючы канкурэнцыю сыну і котцы. Ніткі - ALIZE "Marifetli", на памер 110*130 пайшло 6 маткоў і палову "Джынса" на абвязку. Каралеўскі колер ідэальна падыходзіць і дзяўчынкам, і хлопчыкам. Кокан махеравы, мякенькі-мякенькі, выдатны атрыбут для фотасесіі.

Гэтае фота Вольгі Гарчычкі стала фотаздымкам дня на сайце дзіцячых фатографаў  infano.com.ua.
Пад катам шмат яе прыгожых фота

07 January 2013

Першы выйгрыш - Францішак для Францішка / My first win - Francišak for Francišak

Першы дзень 2013 года ў нашай сям’і быў адзначаны вельмі радасным і такім чаканым падарункам - я першы раз у жыцці выйграла рукадзельны падарунак-цукерачку! Думаю, тут спрацавала магія імёнаў - гэты мядзведзік носіць такое ж імя, як і мой сын, яны абодва Францішкі!

З творчасцю Юліі Прашковіч я ўжо была знаёмая праз сваіх блогерскіх сябровак. Юля шые і валяе зверанят і аксэсуары. Нядаўна яна праводзіла розыгрыш - разыгрывала свайго мядзведзіка Францішка. Мой сын, які з мяккімі цацкамі як сапраўдны мужчына не гуляе ніяк, на свайго цёзку адрэагаваў на дзіва радасна. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што да сустрэчы з гэтым мілым, мяккім і разумным, ён бачыў Францішкаў толькі старых, афіцыйных, ды яшчэ і памерлых. Так што - зламалі стэрэатып )) У сына нават з’явіўся рытуальны танец пад назвай "Мы выйгралі мядзведзіка", які нам прыйшлося цэлымі днямі вытанцоўваць, толькі не пытайце, як ))))

Пад катам - як мы пасылку атрымоўвалі і пазіравалі