Зусім нядаўна мая калега па рукадзеллю Аня-Кімулечка хвасталася на сваім блогу аграменнымі ніткамі, купленымі ёю ў Інтэрнэт-краме "КупіКлубок". Мне з той пакупкі перапала толькі 2 маткі, і мой Хамяк мяне грыз і вельмі прасіў такога ж скарбу ў нас дома, у які я магла б запускаць рукі і млець ад шчасця ад дакрананняда да мяккага, прыгожага і якаснага. А яшчэ Хамяк жадаў, каб мае планы на будучае, якія і зараз ужо запісаны ў тры калонкі, з аднаго боку - павялічваліся, з другога - рэалізоўваліся.
І вось мая святочная хвіліна, калі на вошце мне ўручылі мех такіх памераў, з якім св. Мікалай ходзіць на Калядкі, настала! Вось яно - маё багацце (на дадзеныя месяц-два, спадзяюся, бо задаволіць голад Хамяка пасля такога аператывуу будзе ўжо цяжка)!!! Буду радаваць вас усімі сваімі новымі вязалкамі, абяцаю!

Вось гэта багаццi!!!! Гэта ж колiкi прыгажосцi нас чакае ў будучынi!:)
ReplyDeleteда, богатства - это точно :))))
ReplyDeleteЯшчэ б часу прыкупіць разам з ніткамі - было б зусім хораша. Наталя, зычу табе часу!
ReplyDeleteОоо, поздравляю!!!! Представляю, как ты балдеешь! И мой любимый цвет присутствует! Ждем новых вязалок!
ReplyDeleteДзяўчаткі! Як жа вы мяне разумееце - так прыемна вас чытаць!!!! Муж абыякава паставіўся да здаравеннага меху ў куту. І ўсе ж ніткі не проста так купленыя, а на пэўную рэч! Так што з панядзелка сына здаю ў садок, сама - за актыўнае вязанне ))
ReplyDelete