28 February 2015

Вярнулася!!! Запрашаю на гарбату!

Я вярнулася да цябе, маё блогаўскае жыццё і абяцаю больш не пакідаць цябе, бложык, так на доўга больш ніколі! B маіх чытачоў, якія, спадзяюся, вярнуцца да мяне,  а калі і не - то буду пісаць для сябе ))

У маім жыцці быў цяжкі перыяд, і натхненне з уседлівасю таксама мяне пакінулі. А бягучы год будзе не лягчэйшым... І я адчула, што мне няма куды перанакіраваць думкі, адцягнуць увагу. Таму зараз я ўзяла сябе ў рукі, а дакладней - нагадала рукам іх першае прызначэнне ў маім жыцці - і накірую сваю волю на ...

Яшчэ не ведаю... І вязаць хочацца, і скура, СКУРА, да якой я іду-іду.... і ніяк на вазьму яе ў ахапку. А яшчэ я стала вандроўнічаць, а справаздач пакуль нідзе не пісала. Так што будзе чым развеяць публіку )) Для інтрыгі толькі паведамлю, што была ў Індыі, і гэта было не ГОА, а Пенджаб - штат сікхаў.

А пакуль запрашаю на гарбату!

Посуд звязаны даўным-даўно для Вольгі Гарчычка, якая не толькі дзіцячы фатограф, але і выдатны кулінар!

Унізе яшчэ фоткі ))





10 comments:

  1. Ура!!!! Наташа, як жа добра, што ты вярнулася!!! Фотаздымкі казачныя, посуд вельмі пяшчотны, лёгкі.

    Год будзе цяжкім... і я гэта адчуваю, нават ужо ведаю. Застаецца толькі жартаваць: памагай нам блог! )))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Ах, якія цудоўныя словы - "Памагай нам блог!" Дзякую!

      Delete
  2. Вельмi прыемна Вас зноу чытаць! Посуд прыгожы i фатаздымкi таксама. Iндыя...эх. Няхай усе наладзiцца!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Марыя, прыемна бачыць! А пра Індыю абавязкова напишу - ёсць шмат чаго, каб распавесці ))

      Delete
  3. Читаем,читаем,пишешь не только для себя!!! Вдохновляйся скорее и твори!!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую за падтрымку, даражэнькая!!!

      Delete
  4. Наташа, очень приятно видеть, что твой блог ожил! Вдохновения тебе и побольше новых интересных работ! И знай, что основное преимущество черной полосы в жизни - это то, что за ней обязательно последует белая! Не пропадай больше)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую, Марына! Мне таксама вельмі прыемна, што мяне тут не забылі ))

      Delete
  5. Наташ, очень интересно будет почитать и посмотреть фотоотчеты твои! и пусть год порадует! и впечатлениями, и радостями!

    спасибо за теплые слова моим работам ))) твои кружечки вязаные очень вдохновляют меня!

    ReplyDelete
  6. Прыгожанька як!!! Наталачка, некалькi дзён таму успамiнала цябе :) Вiтаю цябе у бложыку, выдатна, што ты вырашыля вярнуцца!!! (а то усё болей i болей дзяучат звяртаюцца да Instagram i наогул кiдаюць свае блогi... шкада...)

    ReplyDelete