23 April 2015

Гішпанія-2015. Пачатак.

У блогаўскае жыццё толькі паспела зазірнуць, і тут жа з'ехала ў сонечную і смачную Гішпанію. Калі вам будуць цікавыя мае аповеды пра гэтую краіну і жыццё ў ёй не ў якасці турыста, то - запрашаю!

А вы калі-небудзь бачылі закат над Альпамі?! Тут на фота мой самы шчаслівы момант гэтага году! 


Частка 1. Як яно так выйшла.

Рознае бывае жыццё ў чалавека - то ідзеш сабе па жыцці прыпяваючы, то раптам наступае чорная паласа, а ў ёй - самы змрочны чорны дзень. Ці ноч... І ўсё, здаецца, разбіваецца ў тваім жыцці, і не бачна свету наперадзе...

Мне ў такую хвіліну на дапамогу прыйшоў УКантакт. Я пераглядала навіны фрэнд-стужкі і мае вочы трапілі на аб'яву "Тэрмінова расшукваецца жанчына з дзіцем год 5 для сумеснага адпачынку ў Гішпаніі на месяц-два". Я ніколі ў жыцці не прымала такіх хуткіх і неабдуманных рашэнняў, але ў той момант гэта было не маё рашэнне. Гэта быў моцны ўдар Лёсу палкай па галаве чалавеку-агностыку. І я прыняла гэтую прапанову - я зраблю ўсё, буду эканоміць, і паеду ў Гішпанію! Вядома, мнавіта з гэтай думкай я і паснула ў тую страшную ноч.

Сябры мае! Выбіраеце сабе ў фрэнды сапраўды блізкіх вам па духу людзей, не бойцеся адкідваць тых, з кім вы адчуваеце сябе недобра, і тады сац.сеткі сапраўды стануць вам памочнікамі па жыцці, як апынулася са мной. Бо апроч гэтай аб'явы, менавіта дзякуючы сябрам па сац.сеткам, я змагла сабраць неверагодна вялікую для мяне суму для падцверджання фінансвавай незалежнасці для атрымання візы. Цуды існуюць! Іх трэба навучыцца для сябе арганізоўваць ))



Частка 2. Як мы тут абжыліся.

Прабачце за доўгую перадгісторыю (але з добрым канцом!), тут ніжэй ужо будзе шмат фота, а такса рэкамендацыі тым, хто натхніцца нашым відам адпачынку.

Чаму я так лягка на пад'ём?! Бо маю афіцыйную ўдалённую працу. І маім наймальнікам фіялетава - ці знаходжуся я зараз у Гродне, куды яны прысылаюць заробак, ці я ў Антарктыдзе (мая мара!). Добрая праца - гэта тая, дзе галоўным з'яўляецца вынік, а не прапускная сістэма, праўда?! Я адказываю на лісты. І іх шмат, г. зн. працую я тыя ж 8 гадзін, але ў розныя часткі сутак. Ну як, маючы такую магчымасць, не вандроўнічаць максімальна шмат?!

Нашыя кампаньёны - гэта мама з 5-гадовай дачкой і яе 6-гадовы пляменнік. Для кампаніі (а як аказалася на практыцы - для банды) ім быў патрэбны такі ж самы дзіць. А майму сыну тады як-раз споўнілася 5! Сын замовіў Св. Мікалаю грошы на квіток на самалёт, і ў Навагоднюю ноч ён атрымаў ліст з квіткамі на самалёт да Гішпаніі.

Горад нашага прыбывання - Кальпа, раён Алікантэ, 140 км ад Валенсіі. Мы здымаем тут невялічкую кватэру з 2-ма спальнямі на 12-ым паверсе сучаснага дому, 1 дом да мора. У нас у 5-хвілінах ёсць гіпермаркет і рукой падаць да гары Іфач - галоўная цікаўнасць гораду, яе вышыня 332 м, на яе склонах - нацыянальны парк. А так як сонца я не пераношу ні ў якім выглядзе, нават зімой, плаваць і загараць я не люблю, то... нават не ведаю, што я тут раблю, бо я ніколі і не планавала адпачынак у Гішпаніі, пакуль Лёс не прымусіў мяне. Застаецца гара Іфач - узбірацца на яе утульнымі тропамі хоць штодзень і нават бясплатна!

Усю ежу мы гатуем самі, яна складаецца з вельмі простай, разлічанай на дзяцей - грэчка, рыс і бульбяное пюрэ; і мясцовыя дэлікатэсы для мам і майго сына, які падкі да камамбера, а руккалу ў салаце проста не заўважае. Пра ежу зраблю асобны пост! Ежа нам выходзіць вельмі танна, бо мы ўжо пазнаёміліся з рынкамі, а кашы прывезлі з сабой.

Мы жывем звычайным жыццём, як дома, калі дзеці не ідуць у садок - з прыемнасцю робім закупы, з радасцю кашаварым на кухні (выгляд-та ў нас на мора!), дзеці займаюцца творчасцю ці прагулкамі, я працую дома, потым таксама выбіраюся панюхаць мора. А яшчэ я пачала тут бегаць!!!

Вось фота на пачатак. Далей апавяданні будуць тэматычныя ))

1. Дзеці ў Кіеўскім аэрапорце.


2. Першы выхад у горад - прыстань амаль ля самага нашага дому. На заднем фоне - гара Іфач.


3. Францішак першы раз у жыцці бачыць мора. Падыйсці бліжэй не вырашаецца...


4. Калі на горад апускаецца хмара. Выгляд з Іфачу.


5. Пакуль стаяла прахалода и вецер, пляжы пуставалі. Дзіцячае раздолле для будаўніцтва!


6. Гэтых скупых на цень дрэваў па пляжах меней, чым забавак і трэнажораў. А Францішак так спадзяваўся хавацца там ад сонца!


7. Я ў рамцы ))


8. У гэтай банды усё адбываецца разам )) Люблю гэтае фота!


9. Знайшлі мапу Эўропы і сваю краіну.




10 comments:

  1. Начало даже немного испугало... Но потом! Это просто сказка! Иметь такую мобильную работу и не путешествовать - грешно)) Жду еще подробностей!
    И как же я рада читать такие посты!!!!!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Без такога пачатку не было б і падарожжа...
      Дзякую, мне прыемна, што падабаецца чытаць мае шмат літар ))

      Delete
  2. очень интересно, Наташа! Пусть ваша поездка оправдает себя на все 200%
    И да, очень интересно будет и про питание, покупки еды ) может, и цены примерные :)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Здаецца, ужо апрадала!
      Так, абавязкова напішу падрабязна! Пра цябе памятую!

      Delete
  3. клевая огромная песочница для детей )))) с полезным морским воздухом )

    ReplyDelete
  4. Наташа, чудесный отдых! Вернее, чудесно работать в такой обстановке). Очень интересно читать, смотреть фотографии. Жду продолжения с нетерпением!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую, што мяне чытаюць ))) Ужо рыхтую наступную частку, больш практычную.

      Delete
  5. Божа, як файна пасля велізарнага перапынку зайсці ў занёмы блог - і парадавацца за ягоную гаспадыню! Чакаю расповедаў!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Божа, Жанна, як убачыла Ваш каммент да гэтага посту, адразу так сорамна мне стала, што запусціла зусім і блог, і апісанне гэтай Гішпаніі. Пасля гэтага ўжо на Канарах бывала, пра тое апісываю нга іншы рэсурс. Як усё дапішу (там 8 частак будзе), то ўжо і сюды закіну. Гэтыя сац. сеткі перацягнулі ўсю ўвагу на сябе ((
      Як бы гэта сабрацца і працягнуць блогаўскае жыццё?..

      Delete
    2. Я таксама стараюся вярнуцца - адхварэла моцна, але пакрысе вышываю і чакаю фотаапарат (верагодна, атрымаю ў падарунак). Балазе, ёсць што паказаць.

      Delete