30 November 2013

Мой першы майстар-класс / My first master-class

Я ступіла на новы этап у рукадзельным майстэрству - правяла свой першы МК! Не, ну, і вучыла, і МК праводзіла і раней, але гэта былі мае знаёмыя рукадзельніцы і на маёй тэрыторыі. А тут... Ага, было страшна. Але ў выніку ўсё выйшла выдатна! Зараз аб усім па-парадку...
Антыкафэ "Жывы час", якое зусім нядаўна адчынілася ў нашым горадзе, запрасіла мяне на правядзенне МК на рукадзельную тэматыку. Былі выбраны мая любімая мадэль сняжынкі і елачка, якая адначасова і простая сама па сабе, але і навучае прыбаўкам і ўбаўкам, калі хто не ўмее. Сабралося нас усяго 12 чалавек - цёплая і ўтульная кампанія, некаторыя з дзяўчат ужо ўмелі выдатна вязаць, іншыя ж не маглі прачытаць нават простую схему. Вынікам нашай сустрэчы паслужыла не толькі кампанія рознакаліберных сняжынак і  елачак, але і новыя ўменні і навыкі, якія набылі маладыя вязальшчыцы - больш за ўсё я радавалася таму факту, што змагла растлумачыць важнасць умення разумець вязальныя схемы.

Вось так  выглядае "Жывы час" і адна з яго заснавальніц - Кацярына.



 А гэта туалет так выглядае ))

Спонсарам МК выступіла Ганна - Кімулечка, якая прадаставіла майстрыцам нітачкі і інструменты, і яе толькі-толькі свежаствораная інтэрнэт-крама па таварах для рукадзелля "У Кімулечкі". Крама на стадыі запаўнення, пачне сваю пайнавартасную працу цягам некалькіх дзён. Вось яна сама, самая хуткасная і пладавітая з усіх сабраўшыхся ))

Ніжэй фота працэсу. Бачыце якія сур’ёзныя твары ў нашых майстрыц?! Вельмі адказна падыйшлі да справы. Дзякуй вам усім за кампанію і натхненне!















 

9 comments:

  1. Поздравляю, Наташа! вы большие умницы! очень уютные фото и, как всегда, правдивый рассказ)

    ReplyDelete
  2. Так цікава!!! Такія малайчынкі! Месца проста ідэальнае для правядзеня МК!

    ReplyDelete
  3. Как же классно было), Мне все на твоем МК понравилось, фотки забавные))). Поздравляю с почином!

    ReplyDelete
  4. спасибо, Наташ! интересно было подсмотреть за вами )) умница!

    ReplyDelete
  5. Ой, Наталачка, як выдатна! Шкада, што я ў іншым горадзе жыву, а то абавязкова прыняла бы ўдзел у тваім МК: гэта як раз пра мяне - ні схему прачытаць, ні прыбавіць-убавіць... А так бывае патрэбна! А якое кафэ ўтульнае!!! Віншую цябе, усё адбылося найлепшым чынам!

    ReplyDelete
  6. Наташа, очень понравился отчетик! Жалко, что у меня не получилось подойти из-за болезни сына. Надеюсь, что продолжение будет!)

    ReplyDelete
  7. Знакомые всё лица)) Молодцы!

    ReplyDelete
  8. классный мк! спасибо, Наташа!

    ReplyDelete
  9. Цудоўна, малайчынка, дзяўчаты сапраўды сур'ёзныя і ад гэтага такія мілыя.

    ReplyDelete