06 August 2013

Падарожжа і вязанне / hike and knitting

Мы з мужам аддаем перавагу актыўнаму адпачынку, прысвечанаму, як правіла, нацыянальна-гістарычнаму характару - па загадзя спланаванаму маршруту, перачытаўшы навуковую літаратуру мы наведваем старыя сядзібы, могілкі, парки, палацы. Нават першы раз паехаўшы з мужам на Крым, я ні разу не трапіла на пляж і ні разу не акунулася ў мора.

У гэтым годзе мы кампаніяй з 4-х чалавек шукалі цікавыя для нас гістарычныя куточкі на шляху ад Ваўкавыску да Свіслачы, што ў Гарадзенскай вобласці. А якім чынам усе гэтыя мае апісанні датычацца да рукадзельнага блогу?! А толькі тым, што за сваё кароткае падарожжа я паспела звязаць 2 пары пінетак - я даставала свае спіцы на кожным прывале!

Ну вось  - мужчыны, якія дома ступаюць на кухню толькі дзеля спажывання жонкай прыгатаванага, у лесе бяруць гэтую справу ў свае рукі, і як тут не расслабіцца і не павязаць?!

У Ваўкавыску бачылі старыя вайсковыя могілкі, вельмі дагледжаныя і прыгожыя, вечныя - адным словам - будуць стаяць у такім цяперашнім стане яшчэ не адно пакаленне.
Там жа стаіць крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага (1863 г)


Пакуль сябры палезлі на Шведскую гару, я вязала ля дарогі.
Слава Савецкаму Саюзу! Тут у нас на Беларусі ён яшчэ квітнее - бачыце, герб свежай фарбай штогод пакрываецца.
Думаеце, што гэта турма?! Не! Гэта славуты "Беллакт".
Перад выхадам з гораду п’ем гарачую гарбатку са смачным печывам. Ногі тут вясёлыя ))
Як жа без гэтага?!


Мястэчка Гнезна. Былая сядзіба, зараз мастацкая школа і пункт міліцыі. Вельмі здзівіў нас першы сустрэты п’яніца - яго веды па гісторыі свайго краю былі дакладней Вікіпедыі! Як аказалася потым, гэта дзякуючы працы з насельніцтвам мясцовага ксёндза.
Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1524 годзе і ні разу не быў парушаны! Гэтыя сцены стаяць амаль 500 год! Цэгла, швы - ні намёку на свой узрост. Пазней была дабудавана вышэйшай вежа, яна трошку адрозніваецца колерам. Дах быў разбураны ў савецкі час. Цалкам адноўлены ў 1989 годзе намаганнямі ўсёй вёскі, калі ў Гнезна быў прысланы цяперашні ксёндз (на жаль, мы не запыталі яго імя). Ён правёў нам экскурсію, паказаў журнал з ч/б фота, якія датуюцца 1989, часам пачатку адраджэння, таксама ў журнале пакідаюць свае водгукі наведвальнікі кшталту нас, сярод якіх быў і пасол Амерыкі, і дужа-дужа шмат гасцей з замежжа.
Такая прыгожая жабка сустрэлася! Прынцэска! Сын бы дадому яе дакладна забраў ))
Такія высокія арэлі бачылі?! Ах, шкадую, што не папрасілася скарыстаць іх у дзеянні, я фанатка!
А гэта мы ідзем на Замкавую Гару ў Мсцібаве. Знакамітае мястэчка! На адным з соймаў , што адбываўся тут у замку, была зацверджаная кандыдатура Стэфана Баторыя як Вялікага князя Літоўскага.


Жанчыны гару ўзяць не змаглі - апроч падазроных мосцікаў там былі непраходныя канавы. Я вязала ))
Палявая дарога за закаце сонца.
Начоўка ля возера.

Дарога дадому.
Буслы сустракаліся вельмі часта, гнёзды ў іх нізкія, і ў кожным сядзелі ўжо дарослыя, але яшчэ нелятучыя, дзеткі.
І яшчэ павяжу ))
А вязала вось што:


Вось так, кораценька ))

ЗЫ: Па заканчэнні падарожжа зрабіла чарговы адну і тую ж для сябе выснову - беларусы годныя свайго прэзідэнта (( Не пытайцеся, чаму - зрабіце сваю выснову самі.


30 comments:

  1. Наташа, отчет очень понравился! Вы молодцы, что так путешествуете по заранее спланированному маршруту!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! У нас маршрут за год плануецца ))

      Delete
  2. Как интересно! Мне вот ни разу не довелось в поход такой сходить. Вы большие молодцы. Ну а еще респект вязальщице)), что в любую свободную минутку занималась любимым делом.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Ой, гэта яшчэ і не ўсе фоткі з вязаннем ))))))))

      Delete
  3. Спасибо за путешествие! Не только по Гродненской области, но и за путешествие в моё детство.... Все летние каникулы я проводила в деревне Шандры (недалеко от Гнезно), а каждое воскресенье мы с братьями и бабушкой ходили пешком в костёл или в Гнезно, или в Мстибово... Лчень рада, что заглянула в гости)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. О! Як прыемна, што вы мяне знайшлі! Гэтыя мясціны і сапраўды вельмі знакамітыя не толькі для мясцовага насельніцтва. Мне вельмі хацелася праз блог папулярызаваць іх, каб людзі пачалі ездзіць туды. Памяць павінна быць жывая ))

      Delete
  4. Как интересно! И история, и костер, и спицы)) Всё это, оказывается, вполне гармонично сочетается))
    Спасибо за экскурсию!
    Последнюю фразу однозначно не поймешь))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Люда, дзякую! ... да брудна вельмі, вось што ((

      Delete
  5. Какая ты умничка, мы тоже как раз в эти дни были в этих краях, ездили в Беловежскую пущу, есть на что посмотреть в наших краях

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! А мы як-раз да Белавежскай складалі маршрут, у Якушоўку хацелі яшчэ трапіць, яле сонца мяне спугнула, не люблю я яго.

      Delete
  6. ооо, прачытала и адчуванне, быццам сама з вандроуки тольки што павярталася :) мы з сябрами таксама аматары вяликия палазиць на беларуских лясах-палях-балотах, а кали шчэ гэта усе прыпраулена гистарычна-культурным складникам... вы вяликия малайцы :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі ад аднадумцаў! Старалася так пісаць пост, каб словаў было меньш, фота больш, каб людзей зацікавіць ))

      Delete
  7. Наталля, якiя ж вы малайцы!!! Мы увесь час iмкнемся ехаць далёка за межы нашай цудоунай Беларусi, а у нас ёсць столькi мясцiн, вартых увагi! Дзякуй!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Нам пакуль фінансы не дазваляюць ляцець далёка, таму і шукаем не меньш насычаную праграму тут, чаго і ўсім жадаем ))

      Delete
  8. Большое спасибо за экскурсию. Очень интересно и красиво. Молодцы, что так путешествуете. Мы с мужем последних три года так по Украине путешествуем, но не планируем, а просто срываемся в праздничные дни и едем куда-нибудь. Интересного много и рядом, и в соседнем городе, области.
    Ещё раз - большое спасибо.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі! Ах якое ж у нас было ціквае падарожжа па Валыні!!! Ды такое насычанае!!! Вось зараз натхнюся, і да зімы адпішуся, бо дужа хочацца падзяліцца і папулярызаваць гэты від адпачынку!

      Delete
  9. пра ЗЫ салідарная)
    Класны пост! Класныя здымкі! А вязальшчыца абалдзенная)) Наташ, гэта ж можна серыю вязальшчыц па ўсяму свету наладзіць)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Старалася! Я ва ўсіх паездках пладавіта вяжу - час шкадую )))

      Delete
  10. Наташа, замечательный отчет, спасибо тебе! Интересно вы путешествуете!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі! Вельмі прыемна, што гэты пост выклікаў такі рэзананс ))

      Delete
  11. Натальля,вы проста малайчынкі,такі адпачынак усім адпачынкам адпачынак!!!!
    а пра ЗЫ,таксама згодная,як не сумна проста агучваць такія высновы. дасьць Бог і аднойчы сітуацыя зьменіцца. пакуль ёсьць такія вандраўнікі як вы, надзея яшчэ жыве)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Воля, айда наступным разам з намі! Вачыма і скурай зможаш дакрануцца да Беларусі і адпачынку!

      Delete
  12. как здорово! захотелось тоже куда-нибудь отправиться)
    Яркие фото, спасибо за "отчет")

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Так-так, трэба часам куды выбірацца!

      Delete
  13. Наташ, зашла ещё раз полюбоваться на фото, на тебя, на белорусские пейзажи! Как классно! И ты большая молодец: и попутешествовала, и повязала, и нам всем рассказала!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Марына, дзякую! Старалася і чытачам паказаць, і заказ паспець звязаць )))

      Delete
  14. Какой интересный фоторассказ!
    Мои предки из Белоруссии, а я там ни разу не была...Очень красиво!Порадовали 2 фото на мосту и на рельсах - я подозреваю, что такие фото есть у многих, но каждый их как-то по-своему преподносит! :)
    Молодец, что совмещаешь путешествия и хобби! Такие хорошенькие пинетки навязала7 А кому столько много? Это на продажу?
    Очень понравился блог! Остаюсь в ПЧ чтоб читать новые рассказы!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякуй вялікі за высокую ацэнку! Буду старацца не ляніцца і перыядычна радаваць сваіх чытачоў не толькі вязаннем, але і падарожжамі, якія ў нас вельмі насычаныя і цікваыя.
      Пінеткі вязала на заказ, іх потым у букеты і кампазіцыі выкарыстоўваюць, вось паказывала - http://belarusaczka.blogspot.com/2013/03/babys-bootees-in-bouquets.html

      Delete
  15. спасибо за такое красочное описание путешествия! С удовольствием полюбовалась! Со спицами очень уютно и органично смотритесь!

    ReplyDelete
  16. Дзякую! Заўсёды рада папулярызаваць Беларусь ))

    ReplyDelete