26 March 2013

Тры пытанні да майстрыхі / 3 questions to craftswomen


                  
Гуляе па Інтэрнэце зараз гульня такая. Можна яе назваць і лістом шчасця, і сектай, і пірамідай, і ўзнагародай. Ні ў чым з вышэй пералічанага ніколі не ўдзельнічала - не маё; але атрымаўшы запрашэнне ад Людмілы, шчыра ўзрадавалася. Тым больш, што ўжо даўно выношваю ў галаве іншы праэкт, таксама падгледжаны ў блогах - "100 фактаў пра сябе". Ужо падбіраю фота і тэмы, спадзяюся да канца году паспець.

Вось арыгінальны малюнак заснавальніцы гульні. Я сябе атаясамляю з сучаснасцю, таму замяніла.
Пытанні ад Людмілы:

1. Что вас подтолкнуло к созданию блога?
2. Покупаете ли вы товары ручной работы? Если да, то где?
3. Самый любимый рукодельный материал (пряжа, ткань, кожа, металл, шерсть, стекло....)?


 Цікава?

 1. О, гэта адбылося больш году назад і амаль прымусова. Нападставе Гродзенскага Форуму сабралася нас кампанія рукадзельніц розных тэхнік - скрап, шыццё, валянне, фота і вязанне. Пад ціскам натхняльніцы Вольгі ўсе стварылі блогі. Усе разам мы разбіраліся ў магчымасцях, гаджэтах і піяры, дапамагалі адна адной, збіраліся на МК па блогавядзенню. Пасля пачаліся МК па іншых тэматыках - ад простага вязання да закупак праз Інтэрнэт з замежных сайтаў ))) Так што, усё, што вы бачыце ў блогу, я пазнала ў нашай цеснай і цёплай кампаніі. Дзяўчаткі, люблю вас!

2. Купляю, але не так часта, як хацелася. А можа таму, што густ добры, а кошты на ўпадабаныя мною рэчы завоблачныя )) Люблю нештампаванае па ідэі, унікальнае па сваёй прыродзе (улічваючы Інтэрнэт), сучасна-дызайнерскае, не гламурнае, і аўтарскае (люблю пазнаёміцца з аўтарам, паразмаўляць пра гісторыю ўзнікнення рэчы і пра самога аўтара). Гэта кавальства, дрэваапрацоўка, гліна. Жывапіс, графіка і чорна-белая фатаграфія - маё ўсё ) Да дрыжыкаў па скуры, да слёз мяне яны кранаюць, пакідаючы глыбокі асадак і доўгія ўражанні - гэта цудоўна! Хацела б мець у кватэры шмат аўтарскіх рэчаў, у вялікай колькасці развешаных і падпісаных па сценах, і каб госці хадзілі як у музеі, разглядаючы і распытываючы пра дэталі. Па стылі маё жытло нагадвае маю мару ))

А ўвогуле - я вельмі прагматычна. Рэч павінна прыносіць альбо эстэтычную, альбо практычную прыналежнасць. Сувеніры не люблю. Не купляю нічога ў падарожжах, нічога не прывожу сябрам такога, што можа запыліцца. Не люблю магніты і свечы, Толькі фота. І мае ўражанні.

3. Год 10 назад сур’ёзна займалася скурай - гэта любоў навечна, мару зноў да яе вярнуцца. Часам дастаю запасы скуры і проста перабіраю яе, гладжу, расцягіваю, прыкладываю, кампаную.... Ну, такое з любым відам творчасці можна праводзіць )) Такі ж рытуал праводжу і з ніткамі ))

Вязанне, якім я авалодала яшчэ да школы, таксама мая другая любімая дзетка. Гэтаму хоббі прысвечаны мой блог, у якім я з такой любоўю дзялюся са сваімі чытачамі сваімі дасягненнямі і натхненнямі. Сама вязаныя рэчы нашу мала, на сябе часу не хапае, як вядома. Люблю сам працэс пляцення, для мяне гэта як малітва, нірвана, лячэнне, дыялог з сабою, супакаенне і наркотык.

ЗЫ: пісаць люблю, мяне зацягвае, вунь колькі атрымалася, так што да "100 фактаў" ужо лягчэй будзе ісці ))

ЗЗЫ: тут можна занесці сябе ў базу ўдзельнікаў гульні.

Свае пытанні  хачу прысвяціць сваім беларускім блогершам: калі я ўжо ўсклала на сябе такую місію ў папулярызацыі роднай мовы, і па якой мяне пазнаюць у блогерскім свеце, так трэба і далей ісці ў гэтым накірунку. Дамы!

1. Марыя са звярушкамі - *Цацачная крама*Lalkownia*
2. Вольга з нататнікамі - Лухталогія
3. Жана з вышыўкай  - Veja

Пытанні:

1. Асаблівасці беларускага блогавядзення: перавагі і праблемы. Як узнікла такая ідэя?
2. Нацыянальнае ў сучасным - ці ёсць магчымасць ахапіць гэтыя дзве плыні адначасова. Якому з накірункаў больш аддаеце перавагу - азіраецеся назад ці імкнецеся наперад?
3. Быт: што сабою уяўляе ваша працоўнае месца. Стаўленне членаў сям’і да вашага хоббі. Ці прыносіць хоббі прыбытак?

15 comments:

  1. Очень интересно читать Ваши ответы :)) Спасибо!

    *очень люблю белорусский язык, по мне - речь на белорусском очень мелодичная, поэтому читала вслух котам )) (читать обожаю, стараюсь говорить, но писать на нём пока страшно)*

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Мне пачынаць таксама было страшна, усё прыйшло з практыкай. Пра чытанне катам асабіла спадабалася, перадала сваёй кісе Русе )))))))))

      Delete
  2. Наташа, очень интересно было почитать, жду 100 фактов! Ты хоть предупреди, я вкусняшек каких куплю и засяду за чтение)))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Ой, ну што ты! Ты мяне і без 100 фактаў выдатна ведеш )))))

      Delete
  3. Як жа цікава Вас чытаць! Ужо каторы дзень не магу адарвацца! Вельмі прыемнае знаёмства з блогам і аўтарам!
    Хацелася ўсё даведацца: "папулярызацыя мовы" праходзіць толькі ў блогу ці ў жыцці Вы таксама размаўляеце на роднай мове?

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую! Заўсёды прыемна адчуваць, што нас чытаюць, праўда?!!
      Так, "папулярызацыя" ідзе з паўсядзённяга жыцця, у гэтым годзе будзе 10 год, як я цалкам перайшла на беларускую. Сын ходзіць у беларускі садок. Муж размаўляе 21 год ))

      Delete
    2. Дзякуй за адказ, Наталля!

      Вельмі прыемна ведаць, што такіе грамадзяне ў нас існуюць.
      Мая матуля раней заведвала беларускамоўным садком, але зараз, наколькі я ведаю, мова там расейская ўжо. Цікава было б даведацца, дзе яшчэ беларускія садкі засталіся...

      Delete
  4. Наталлечка, дзякую за такі гонар) Абавязуюся выканаць да канца тыдня!
    Было вельмі цікава пачытаць. Аказваецца, гродзенскія дзяўчаткі такія малайчынкі! Усё яшчэ спадзяюся на асабістую сустрэчу :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Марыя, гэта наша міссія )))))))

      У госці забягу праз месяц, ужо ў свой каляндар занесла, бачыш, нават не дамаўляючыся )))))

      Delete
  5. Наталя, дзяукю за папанову. Скарыстаюся з нагоды і вярнуся ў блогерскую жытку.Сумленна адкажу на ўсе пытанні.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Жана, веру і спадзяюся, што вернецеся і працягнеце актыўна радаваць нас сваімі працамі і ідэямі! І адказаў чакаю)))

      Delete
  6. Натальля, ты малайчынка! абавязкова адкажу на пытаньні,але, напэўна, праз які тыдзень, пакуль галава забітая працай)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Воля, не тэрмінова, але абавязкова!!! Буду вельмі чакаць адказаў! Усе мы будзем))

      Delete
  7. Дзякуй за адказы! Вельмі цікава! Спадзяюся, што запасы скуры дачакаюцца ад гаспадыні больш актыўных дзеянняў))
    Наталля, з таго часу, як пазнаёмілася з вашым блогам, спецыяльна прачытала ўжо 2 кніжкі на беларускай мове (Шамякіна).

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вось і мяне на беларускую літаратуру пацягнула пасля знаёмства з блогам:) На шчасце, муж яе фанат ужо даўно і літаратуры шмат дома:)

      Delete