07 January 2013

Першы выйгрыш - Францішак для Францішка / My first win - Francišak for Francišak

Першы дзень 2013 года ў нашай сям’і быў адзначаны вельмі радасным і такім чаканым падарункам - я першы раз у жыцці выйграла рукадзельны падарунак-цукерачку! Думаю, тут спрацавала магія імёнаў - гэты мядзведзік носіць такое ж імя, як і мой сын, яны абодва Францішкі!

З творчасцю Юліі Прашковіч я ўжо была знаёмая праз сваіх блогерскіх сябровак. Юля шые і валяе зверанят і аксэсуары. Нядаўна яна праводзіла розыгрыш - разыгрывала свайго мядзведзіка Францішка. Мой сын, які з мяккімі цацкамі як сапраўдны мужчына не гуляе ніяк, на свайго цёзку адрэагаваў на дзіва радасна. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што да сустрэчы з гэтым мілым, мяккім і разумным, ён бачыў Францішкаў толькі старых, афіцыйных, ды яшчэ і памерлых. Так што - зламалі стэрэатып )) У сына нават з’явіўся рытуальны танец пад назвай "Мы выйгралі мядзведзіка", які нам прыйшлося цэлымі днямі вытанцоўваць, толькі не пытайце, як ))))

Пад катам - як мы пасылку атрымоўвалі і пазіравалі


А так дома пад елачкай пазавалі




14 comments:

  1. Франтишек такой счастливый с посылкой! супер :)
    поздравляю, чудесный подарок :)

    ReplyDelete
  2. Дзякую, Воля! Мы, сапраўды, былі вельмі шчаслівы )))

    ReplyDelete
  3. Поздравляем с выигрышем!!! Видно, что Франтишек рад!

    ReplyDelete
  4. Якi файны мiшка! Вiншую!

    ReplyDelete
  5. Наталля, шчыра віншую! Я таксама маю 2 Юліных мядзведзікаў, яны сапраўды чароўныя) Толькі яна не шые зусім, толькі вопратку)
    Франака-мядзведзіка я таксама трымала ў руках, а ён, у сваю чаргу, трымае ў руках беларускамоўныя кніжкі) А Францішак-хлопчык такі ўжо лапачка)) І шапка ў яго крутая! Так што вы ўсе разам не маглі не выйграць :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. пысы. абедзьве шапкі крутыя ;))

      Delete
    2. Марыя, гэта я ў Юліі ў групе прачытала, што яна яшчэ і з тэкстылем працуе. Яна яго не шые?! Таксама валяе????

      Дзякую за добрыя словы нам усім і шапкам )))

      Delete
  6. Наташа, поздравляю с выигрышем. Вот уж сколько радости у сына!

    ReplyDelete
  7. Наташа, поздравляю! Как радуется сын, такой забавный!)

    ReplyDelete
  8. Наташа i Францiшак, вiншую вас!!! I з выйгрышам, i са святамi!!!

    ReplyDelete
  9. Вот уж совпадение!! Да еще не просто Ваня или Миша - а Францішак!!!
    Предпоследнее фото - очень милое))

    ReplyDelete
  10. Дзякуй вам усім, што раздзялілі з намі такую вялікую радасць! О, гэта вы яшчэ не бралі ўдзел у рытуальным танцы, а так бы і вам усім перадалося шчасця!!! Усіх са святамі! І зычу такіх жа эмоцый у надыйшоўшым годзе!

    ReplyDelete
  11. Мои поздравления!

    ReplyDelete