13 November 2012

Шапачка-коцік і пінеткі для фотасесіі / knitted hat and baby's bootees

Камплект з шапачкі-коціка і пінетачак быз звязаны спецыяльна для фотасесіі ў Вольгі Гарчычка для мілага хлопчыка Цімошкі. Такі ў яго засяроджаны погляд, як у прафесійнай мадэлі! І шчочкі пухленькія, але ў меру. І вочкі такія разумныя! Маміна і татава радасць )) Адчуваецца, што гадуецца ў любові і цеплыні! З мамай Наталляй, на жаль, так і не паспелі пазнаёміцца асабіста, але было мне дужа-дужа прыемна размаўляць з ёй па тэлефоне, перапісывацца, абмяркоўваць дэталі - ветлівая, добразычлівая, ураўнаважаная і вельмі пазітыўная спадарыня! Шчасця гэтай прыгожай сям’і!

Шапулю, пакуль вязала, прымярала на свайго ўжо дарослага сына, і думала пра тое, што і Цімошка будзе насіць камплект доўга, таму і атрымаўся на выраст. Ну, практычная я )))) З флісавай падкладкай.

Пад катам фота з дэталямі.


















15 comments:

  1. Наташ, спасибо за уютный комплектик, украшение съемки!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзякую за супрацоўніцтва!

      Delete
  2. якія здымкі, якія шапачка з боцікамі! Малайчынкі, дзяўчаткі! І абодва хлопчыкі такія салодкія)

    ReplyDelete
    Replies
    1. гага! Бачна, што шапка і на выраст паойдзе ))

      Delete
  3. Цудоỳны камплекцiк! I хлопчык цудоỳны.

    ReplyDelete
  4. Суперский комплектик! Видишь, и папа сможет потом доносить!))) Я тоже практичная, ты ж знаешь)))

    ReplyDelete
  5. Дуже гарний чаріывний комплект! І малюк просто неймовірний :)

    ReplyDelete
  6. Просто прелесть! Мордочка у котёнка будто красками нарисована, а не нитками)) Пинетки безупречны! А фото с моделью - на обложку))))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Сама была прыемна здзіўлена, як ідэальна па колеры ніткі падыйшлі - выдатнае спалучэнне )) А фота і сапраўды заслугоўвае самых высокіх рэйтынгаў!

      Delete
  7. Наталья, еще раз спасибо за комплектик!! Мне тоже было приятно с вами общаться))

    ReplyDelete
    Replies
    1. Вельмі рада ва вашу сям’ю! Узаемна!

      Delete
  8. Милый и симпатичный комплектик! Пинетки интересные - у меня все руки до таких не дойдут.

    ReplyDelete