01 October 2012

Сустрэча беларускіх рукадзельніц / Meeting of Belarusian craftswomen

На мінулыя выходныя я ездзіла ў Менск і сустракалася там са сваімі новымі сяброўкамі-калежанкамі па рукадзеллю, якія вядуць свае блогі па-беларуску. Але так ужо выйшла, што адначасова сустрэцца нам усім у той дзень не атрымалася з-за ўсеагульнай занятасці...

Спачатку была цудоўная дзіцячая кавярня з прысмакамі і Жанай! А затым адразу ж з Вольгай і з неменшай колькасцю салодкага ))) Дзяўчаты, вы такія прыемныя дамы!!! І такія розныя ў плане вядзення дыялогаў - з Жанай я па-большасці выступала ў ролі слухачкі, а з Вольгай у мяне сківіца забалела))) Ёсць у нас і яшчэ адна калежанка - Марыя, няхай зайздросціць і плануе наступную сходку, а мы ўсе пад яё падладзімся, бо Марыя болей за ўсіх нас працуе і, адпаведна, прадае, чаму і нас, спадзяемся, навучыць))

Жана прапанавала распачаць працу над адным вельмі цікавым праэктам, які аб’яднае беларускіх рукадзельніц дзеля папулярызацыі і павышэння продажаў нацыянальных тавараў. Як добра, што ўсе мы сустрэліся на прасторах Інтэрнэту і пазнаёміліся! Зычу нам усім натхнення і рэалізацыі планаў! Мы ўсе робім вялікую справу дзеля любімай Беларусі!

А яшчэ я атрымала падарунак ад Вольгі - нататнік!!! Даўно сачу за творчасцю аўтаркі, захапляюся яе майстэрствам і акурантнасцю! Нядаўна Вольга праводзіла розыгрыш цукеркі з прызам-нататнікам, і мне так хацелася яго выіграць!!! Але... І вось зараз я трымаю яго ў руках і ўсё яшчэ сумняваюся, ці запісываць мне ў яго свае меркантыльныя планы, ці яшэ падумаць...Які ж ён акуратны і стылёвы! Мой сябра, убачыўшы сплецены ўручную каптал, адразу прапанаваў працу ў сваёй тыпаграфіі! Вось фота ))








13 comments:

  1. А я зайздрошчу)) Малайцы,дзяўчаты, што сабраліся! І я вельмі шкадую, што не паспела. Нататнічак цудоўны!
    А вось наконт гэтага -"Марыя болей за ўсіх нас працуе і, адпаведна, прадае, чаму і нас, спадзяемся, навучыць" - я не ўпэўненая)))

    ReplyDelete
  2. Марыя, будзем аптымісткамі!!! Але наступным разам абавязкова сустрэнемся за круглям сталом!

    ReplyDelete
  3. Малайцы, дзяýчаткi, што сустракаецеся! Я вельмi радая за вас! Была прыемна здзiýлена, што маладыя i таленавiтыя людзi карыстаюцца беларускай мовай i, нават, вядуць на ёй свае блогi. Нататнiк цудоýны: натуральны (пэýна аршанскi) лён, мiнiмалiстычная вышыýка i вельмi акуратна зроблены - мара, а не падарунак :)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Наталля, дзякую! На самой справе нас шмат такіх, але большасць кантактуецца ЎКантакце і ў ЖЖ. так, мы робім вялікую справу, мы прадстаўляем сучасную Беларусь!

      А лён так, Аршанскі, у іх зараз асартымент значна пашырыўся. А Вольга ўдала яго спалучае з вышыўкай.

      Delete
  4. Сорамна нават сказать што падбіраю словы, калі пішу па-беларуску... А вось чытаць люблю на роднай мове)) Ну што сказаць, сапраўды, малайцы!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Выдатна тое, што Вы не саромеецеся пісаць! Толькі з практыкай прыходзіць навык. Дзякую!

      Delete
  5. Скажу больш: мМ - такіяы такія гаваркія, абаяльныя ды крэатыўныя! У нас залатыя рукі! Разумныя галовы! Мы не проста аб'ядаемся слодычамі ды цэдзім каву з цынамонам, мы паспяваем ахапіць ...надцаць тэмаў і ў кожнай пачувацца знаўцамі! Мы - такія! Працяг - будзе.

    ReplyDelete
    Replies
    1. Як жа я рада знаёмству!!!! Мой сын ужо пакуе торбы, каб ехаць са мной у Менск, і ведае, што пойдзе ў лялечны тэатр )))

      Delete
  6. Дзяўчаты, праўда, як цудоўна, што маецца сеціва і мы можам вось так знайсьціся\пазнаёміцца і, наогул, я з вялікай цяплыней успамінаю нашу размову і чакаю на больш масавую сустрэчу!)))
    П.С. а пра тыпаграфію, між іншым гэта мая патаемная мара:), толькі тсссс нікому не кажыце)

    ReplyDelete
    Replies
    1. Воленька, і я вельмі-вельмі часта ўзгадваю нашую цёплую сустрэчу і ўсё ніяк не вырашуся пачаць свой першы запіс у нататніцу... А яшчэ пры наступнай сустрэчы буду прасіць аўтарку падпісаць яго - хочацца аўтарскі аўтограф мець ))

      Delete
  7. Белорусские корни(по отцу) не дают мне спокойно читать Вашу переписку, особенно вот это понравилось:"не проста аб'ядаемся слодычамі ды цэдзім каву з цынамонам". Я ваша сестра по духу, но "троюродная": немножко занимаюсь декупажем: блог дневник cherguusha на LiRu. Заходите в гости!

    ReplyDelete
    Replies
    1. Ах, як я рада, што вы зазірнулі да мяне і напісалі ўтэме адпавееднай! А яшчэ лепей, што памятаеце карані свае, чаго не скажаш пра тых беларусаў, хто жыве на Беларусі пастаянна.
      А я нядаўна была ў Роўна і ўсё ніяк не напішу справаздачны пост. Але я ўсё бліжэй і бліжэй да гэтага ))))))))))

      Delete
    2. Надеюсь, напишете хорошее!

      Delete