28 August 2012

Дзіцячае крэсла, перацягнутае джынсам

Новае дзіцячае крэсла з цыраты пачало рвацца вельмі хутка. Каб спыніць разбурэнне, вырашыла абцягнуць яго джынсам. Люблю працаваць з карыстаным джынсам, бо гэта экалагічна - даваць другое жыццё натуральнаму матэрыялу.


Працай сваёй я засталася так задаволена, часта здымаць і мыць не планавала, таму паўстала пытанне пра чахлы. Лянота - рухавік прагрэсу, таму я хадзіла па Сэканд-хэндах і шукала штаны вялікага памеру, з шырынёй штанін не меней 47 см, каб не перашываць іх ))) Атрымалася 2 штукі на змену. Калі-небудзь і прадаць крэсла будзе не сорамна)))) І сын, і котка адразу палюбілі сядзець на ім ))))





1 comment:

  1. О-го-го! Гэта - па-нашаму. Выбітнае крэселка! Утульнае, але з такім і падурэць можна. У мяне амаль усе крэслы перацягнутыя карыстанымі джынсамі, гэта вельмі зручна.

    ReplyDelete