16 April 2013

Пакунак / pack

Сёння пакажу упакоўку для сваіх прац - мяшэчкі, візітоўкі і цэтлікі. Ільняныя зялёныя мяшэчкі рознага памеру нашыла ўжо даўно. А вось візітоўкі і цэтлікі ў мяне з’явіліся толькі што - гэта быў падарунак для мяне на Народзіны ад выдавецкага дому "Молпрэс", у якім працуе мой сябра. Усё ў адным стылі - пад блог, і цяпер я такая шчаслівая )))))))


11 April 2013

Зімні камплект з пампонамі / winter complete with pompons

Паспела!!! Паспела зімні камплект з шапкі, шаліка і рукавічак, вязаны на заказ, скончыць і ўручыць падчас зімняга надвор’я. Снег у нас яшчэ ляжыць, можна і паваляцца ў ім, і нават перыядычна пасыпае ім. Магчыма, на гэтым тыдні ўжо пачнецца сапраўдныя цёплая вясна. Але калі зіма вырашыць затрымацца яшчэ натрошачку (што мяне не можа не радаваць, але не трэба ў мяне за гэта кідаць камяні - ну, зімняя я дама, што тут зробіш), так вось калі мая варажба падзейнічае і надалей, то ўладарніца камплекту зможа яго адразу ж і выгуляць.

Ніткі Felice "Wool" 80% воўна + 20% акрыл (Турцыя) 100г/300м, вязала ў 2 ніці. Ніткі вельмі мяккія і цёплыя, пры вязанні ніякага намёку на сінтэтыку, так што і насіцца будзе добра. Ідэя камплекту з "Дропсу", шапка "Робін", але вязаны ў адваротным парадку.

Вялікі дзякуй мадэлі-суседцы, да натуральных рыжых валосоў якой так добра пасаваў камплект ))


Пад катам шмат фота ))